Бясплатны анлайн-курс па асвятленні ў медыя Алімпійскіх гульняў
Цэнтр Алімпійскіх даследаванняў Універсітэта Барселоны запрашае ўсіх жадаючых прайсці бясплатны анлайн-курс "Алімпійскія гульні і медыя", трансляцыя якога будзе ажыццяўляцца праз платформу "Coursera".
Курс уключае наступныя тэмы: гісторыя СМІ і Алімпійскіх гульняў, праца медыяў падчас Алімпіяды, тэлевізійныя правы і спонсарскія праграмы, вытворчасць тэлевізійных матэрыялаў і сусветная аўдыторыя, цырымоніі адкрыцця і закрыцця, сымбалі, рытуалы і г.д.
Курс разлічаны на 5 тыдняў. Пачатак - 19 кастрычніка 2015 года.
Заняткі складаюцца з серыі відэа на ангельскай мове (з ангельскімі ці іспанскімі субцітрамі). Паспяховыя навучэнцы пасля заканчэння курсу атрымаюць выніковую адзнаку і сертыфікат.
Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.
Паводле Ijnet.org.