Бясплатны анлайн-курс ангельскай мовы для журналістаў (ЗША)

З 15 жніўня 2016 года на пляцоўцы Coursera стартуе бясплатны анлайн-курс "Ангельская мова для журналістыкі".

Курс адмыслова распрацаваны для тых, хто валодае ангельскай і не з'яўляецца яе носьбітам, а таксама зацікаўлены ў развіцці неабходных у журналістыцы навыкаў.

Курс распрацаваны Дзярждэпартаментам ЗША і Ўніверсітэтам Пенсільваніі. Заняткі ўключаюць відэалекцыі пра друкаваныя і анлайн-медыя. Навучэнцы змогуць узбагаціць лексічны запас і ўдасканаліць навыкі чытання, пошуку, развіцця мясцовых і сусветных навінных гісторый.

На курс можа зарэгістравацца любы зацікаўлены.

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Паводле IJnet.org