Бясплатны анлайн-курс ангельскай мовы

Анлайн-платформа "Future Learn" прапануе бясплатны дыстанцыйны курс ангельскай мовы "Exploring English: Language and Culture" Брытанскага Савета.

Моўны курс арыентаваны на тых, хто жадае лепш валодаць ангельскай мовай і цікавіцца брытанскай культурай. Анлайн-курс уключае лекцыі і камунікацыю з носьбітамі мовы і іншымі студэнтамі.

Пачатак заняткаў - 2 лютага 2015 года. Тэмы заняткаў - літаратура, навакольнае асяроддзе, прадпрымальніцтва і г.д. Курс скіраваны на ўдасканаленне пісьмовай і вуснай камунікацыі і разлічаны на вучняў, якія маюць узровень валодання ангельскай B1 (Intermediate). Зарэгістравацца на курс можна тут.

 

Паводле FutureLearn.com.