Бясплатны адукацыйны курс па інтэрнэт-маркетынгу
Жыхароў малых гарадоў Беларусі, запрашаюць узяць удзел у бясплатным адукацыйным курсе па інтэрнэт-маркетынгу. Адукацыйны анлайн-курс па інтэрнэт-маркетынгу будзе арганізаваны з 17 красавіка па 30 чэрвеня на сайце sumom.by. Праграма навучання ўключае тэмы: капірайтынгу, SEO-прасоўванне, кантэкстнай рэкламы і SMM-прасоўванне. Вучэбная праграма складаецца з васьмідзесяці вучэбных гадзін і складзена спецыялістамі-практыкамі. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і ўдзельніц да 17:00 17 красавіка. Навучанне бясплатнае.
Адукацыйны курс арганізуе асветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвенцыі» у рамках праекта «Праца Connected», які накіраваны на развіццё сістэмы самазанятасці насельніцтва ў малых гарадах Беларусі праз павышэнне фінансавай і прававой пісьменнасці насельніцтва, стымуляванне самазанятасці, уцягванне насельніцтва ў прадпрымальніцкую дзейнасць.
Да ўдзелу запрашаюцца людзі, якія:
• страцілі працу і не могуць знайсці працу па спецыяльнасці ў сваім горадзе
• уцягнутыя ў прадпрымальніцкую дзейнасць і хочуць павялічыць аб'ём продажаў сваіх тавараў і паслуг
• не задаволены ўмовамі працы
• зацікаўлены ў дадатковым заробку
• мараць аб выдаленай працы і вольным графіку
• хочуць стаць прадпрымальнікамі