Бясплатная Летняя даследчая праграма для замежных студэнтаў у Тайвані
Універсітэт National Tsing Hua University і каледж College of Engineering арганізавалі гадавую даследчую праграму для замежных студэнтаў. Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы атрымаюць вопыт правядзення даследаванняў пад кіраўніцтвам вопытных куратараў каледжа College of Engineering. Кожны ўдзельнік будзе працаваць з куратарам над даследаваннем, якое цікава як для студэнта, так і для куратара. Праграма доўжыцца 2 месяцы, удзел і навучанне на праграме бясплатны. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 10 студзеня.
Дысцыпліны:
Chemical Engineering
Power Mechanical Engineering
Materials Science Engineering
Industrial Engineering and Engineering Management
Nanoengineering and Microsystems
Biomedical Engineering
Некаторыя студэнты і студэнткі змогуць атрымаць стыпендыю, якая пакрывае плату за авія-пералёт у Тайвань і назад, і пражыванне. Стыпендыя выплачваецца пасля заканчэння праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- залічаны на навучанне ў адзін з акрэдытаваных універсітэтаў;
- навучаюцца альбо ў бакалаўрыяце, альбо ў магістратуры;
- навучаюцца на адной з інжынерных праграм: Power Mechanical Engineering, Chemical Engineering, Biomedical Engineering, Nanoengineering and Microsystems, Industrial Engineering and Engineering Management and Materials Science Engineering.
- для ўдзелу ў праграме неабходна падаць на разгляд такія дакументы: матывацыйны ліст, CV, выпіску з ацэнкамі.
Крыніца: eng-en