Бясплатнае навучанне на бакалаўрскіх праграмах у Польшчы

Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі (Польшча), запрашае на бясплатнае навучанне на бакалаўрскіх праграмах на англійскай мове па спецыяльнасцям менеджмент (кіраванне працэсамі і праектамі) – 40 месцаў і графіка (3D графіка і мастацтва гульняў) – 30 месцаў. Дэдлайн: 22 ліпеня 2018.

 

 

 

Каб падавацца на стыпендыю трэба мець скончаную сярэднюю адукацыю. Пацвердзіць узровень валодання англійскай мовай В2 і вышэй. Універсітэт прапануе бясплатнае навучанне + стыпендыю ў памеры 1500 злотых для 10 лепшых студэнтаў на кожнай спецыяльнасці.

Крыніца: ahe.lodz.pl