Бясплатнае дыстанцыйнае навучанне прграмаванню і бізнес-адміністраванню з выкладчыкамі вядучых універсітэтаў
Да 23 лютага 2017 г. можна зарэгістравацца для праходжання курса анлайн навучання ў Народным універсітэце (University of the People, UoPeople) – першым у свеце некамерцыйным акрэдытаваным універсітэце, які дазваляе студэнтам з усяго свету навучацца анлайн бясплатна. У лютым 2014 г. універсітэт атрымаў акрэдытацыю ад Камісіі па акрэдытацыі дыстанцыйнай адукацыі, а таксама акрэдытацыйнай камісіі па адукацыі ЗША.
Універсітэт дае магчымасць атрымаць ступень бакалаўра ў галіне бізнес-адміністравання і кампутарных тэхналогій. ВНУ мае дамовы з выдатнымі навукоўцамі і акадэмікамі, што дазваляе студэнтам атрымліваць адукацыю вышэйшага ўзроўню. Таксама ўніверсітэт супрацоўнічае з такімі кампаніямі як Microsoft і HP, дзе студэнты могуць прайсці стыжыроўку.
Дзякуючы таму, што навучанне праходзіць анлайн, можна вучыцца, знаходзячыся ў любым кутку планеты і любым фізічным стане. Універсітэт UoPeople прапануе студэнтам акадэмічнае настаўніцтва ад вучоных такіх універсітэтаў, як Гарвард, Ель, Кембрыдж, Оксафард, Універсітэт Нью-Йорка. UoPeople мае дамову з універсітэтам Еля, дзе студэнты могуць праводзіць свае даследаванні, і Ўніверсітэтам Нью-Йорка, які прымае для навучання студэнтаў UoPeople на роўных са студэнтамі з іншых універсітэтаў.
Універсітэт прапануе студэнтам бясплатнае навучанне. Студэнты не мусяць плаціць ні за само навучанне, ні за вучэбныя матэрыялы – толькі рэгістарцыйную плату пад час падачы заяўкі на паступленне (50$) і за іспыты (100$). Аднак для студэнтаў, якім цяжка заплаціць і гэту суму, універсітэт прапануе шэраг стыпендый.
Патрабаванні да кандыдытаў і кандыдатак
- закончыць навучанне ў старэйшай школе;
- выдатна валодаць ангельскай мовай;
- мець доступ да кампутара і інтэрнэта.
Для залічэння ва ўніверсітэт неабходна падаць наступныя дакументы:
- афіцыйную копію дыплома сумесна з траскрыптам з адзнакамі, якія павінны быць накіраваны ва ўніверсітэт UoPeople ад афіцыйнага органа адукацыі (Міністэрства адукацыі або школы);
- арыгінал дыплома або ксеракопію дыплома;
- дакумент, які пацвярджае веданне ангельскай мовы (кандыдаты, якія не ў стане прадставіць вынікі тэста, павінны прайсці тэст на веданне мовы ва ўніверсітэце UoPeople).
Дакументы трэба накіроўваць у офіс у Пасадэне (Каліфорнія). Усе даументы, якія складзены не па-ангельску, павінны мець афіцыйны пераклад.
Адрас офіса:
University of the People Office of Admissions
225 S. Lake Ave. Suite 300
Pasadena, CA. 91101.
Крыніца: www.uopeople.edu