Бясплатнае адукацыйнае мерапрыемства - ТыжHR-паці (Мінск)

Каманда Adukacyja.info запрашае на першую яркую падзею гэтага году  – ТыжHR-паці 13 студзеня!  Мерапрыемства збяре спецыялістаў-практыкаў у сферы HR і рэкрутынга для знаёмства і абмеркавання цікавых і актуальных тэмаў. Komnata 3/0/2 (г.Мінск, вул. Леніна, д. 50, 3-й паверх, к. 302) 13 студзеня а 12.30. Уваход вольны, неабходна папярэдняя регістрацыя.
 

    • Вы даведаецеся пра сучасныя міравыя трэнды ў HR, а таксама якімі здольнасцямі павінны валодаць супрацоўнікі, каб стаць паспяховымі
    • Калі вы толькі думаеце пра змену прафесіі і пачатак кар’еры ў HR, то вам распавядуць пра віды HR, якія ёсць перавагі з працы HR-фрылансера і хто такія HR-бізнес-партнёры
    • Як “правільна” праводзіць сумоў’і і што такое “этыка інтэрв’ю”, а таксама як праводзіць інтэрв’ю суадносна са стылем карпаратыўнай культуры.

Пад час кава-брэйка ў вас будзе унікальная магчымасць задаць свае пытанні спікерам і атрымаць парады ад гуру HR. На мерапрыемстве будуць выступаць:
    • Кацярына Прэткель - Senior Program Manager, кіраўнік глабальнага аддзелу EPAM па распрацоўцы і ўкараненню HR працэсаў і праграм
    • Ларыса Ланцэвіцкая - фрылансер ў галіне HR. Больш за 8 гадоў працы ў рэкрутынге. Кіраўніца школы ИКРА ў Мінску
    • Юлія Лапыцька - HR кампаній People Partner, Ciklum. Больш за 5 год досведу ў HR, 3 з якіх у IT HR.
 

Крыніца: adukacyja.info