Буткэмп 3: Сустрэча айціваланцёраў і грамадскіх ініцыятыў
Каманда Лічбавай майстэрні рада прадставіць анонс на трэці Буткэмп, які адбудзецца 24 лютага. Удзел бясплатны, але неабходна рэгістрацыя. Інфраструктурны партнёр Буткэмпа – Праграма перападрыхтоўкі pois.by Арганізатары пакідаюць за сабой права не пускаць на падзею удзельнікаў, якія спазняцца на 20хв і больш. Час пачатку: 10:50. Працягласць Буткэмпа: каля 4.5 гадзін, таму прыносьце сабойкі, печыва і садавіну. Вітаем! Месца: Факультэт журналістыкі БДУ (7 паверх, аўдыторыя 738, Кальварыйская 9).
Мерапрыемства як звычайна ладзіцца для:
- Грамадскіх ініцыятыў і арганізацый, якія адчуваюць свае лічбавыя патрэбы.
- Айціваланцёраў, якія хочуць падзяліцца сваім досведам або паслухаць практыкаў.
- А таксама тых, хто хоча стаць часткай валанцёрскага руху разам з Лічбавай Майстэрняй.
Падчас сустрэчы грамадскія арганізацыі змогуць:
- Атрымаць кансультацыю, дапамогу або знайсці айці-спецыяліста для вырашэння сваёй лічбавай патрэбы.
- Пракачаць веды, як правільна складаць заданні на свае лічбавыя патрэбы (сайт, дызайн, інтэграцыю сэрвіса) і максімальна плённа працаваць з айці-спецыялістамі, падтрымліваючы іх запал і энергію.
- Даведацца пра тое, чым могуць быць карысны open source праекты Балбатун і Дойка, і якую дапамагу можа аказаць Майстэрня для працы з гэтымі прыладамі. Першы праект дае магчымасць праводзіць камунікацыю наведвальнікаў сайта з камандай грамадскай ініцыятывы/арганізацыі. Другі праект “Дойка” – рэалізуе магчымасць прыёму ахвяраванняў у адзін клік.
Айціваланцёры змогуць:
- Паслухаць расповед пра дасягненні Лічбавай майстэрні за 2017, а таксама яе планы на 2018 год. Гэта рэальны шанец убачыцца валанцёрам, якія працавалі ўдалена на некалькіх праектах.
- Даведацца, як і ў якія праекты можна далучыцца айці-валанцёрам да дзейнасці Майстэрні і што для гэтага трэба зрабіць.
- У адукацыйным блоку магчыма атрымаць базавыя веды па тэхналогіях, якія выкарыстоўваюцца ў працы
Лічбавай майстэрні: устаноўка вэб-сэрвера (lamp/wamp), праца з bash (shell). Увага! На гэты адукацыйны блок варта узяць ноўтбукі, бо майстар-класы будуць практыка-арыентаваныя, і ўдзельнікі змогуць усё зрабіць на месцы з дапамогай трэнера.
Буткэмп – двойчы на год сустрэчы Лічбавай майстэрні ў рэале для ініцыятыў і айці-валанцёраў. Падчас такіх мітапаў мы актыўна абменьваемся досведам, прэзентуем нашы дасягненні, абмяркоўваем складанасці працы грамадскіх арганізацый і айціваланцёраў пры рашэнні лічбавых задач першых, а таксама знаёмімся ў рэале).
Крыніца: it.falanster.by