Bulbamovie 2015: Конкурс для кінатворцаў з Беларусі
сер, 2015-09-09 13:13
23-25 кастрычніка 2015 года пройдзе V-ты Варшаўскі фестываль беларускага кіно "Bulbamovie". Кінатворцы з Беларусі запрашаюцца да падачы конкурсных заявак.
У межах фестывалю ладзяцца конкурсныя кінапаказы сучасных беларускіх мастацкіх і дакументальных фільмаў, сустрэчы з аўтарамі і кінарэжысёрамі, музычныя канцэрты.
Прызы "Bulbamovie 2015":
1 месца - 2,5 тыс. польскіх злотых,
2 месца 1,5 тыс. польскіх злотых,
3 месца - 1 тыс. польскіх злотых.
Прадугледжаны адмысловы прыз за лепшы гук ад студыіі Яўгена Рогозіна.
Дэдлайн падачы заявак фільмаў конкурснай праграмы фестывалю - 25 верасня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя - тут.
Паводле Bulbamovie.