Брытанская Рада: Анлайн-курс па ангельскай мове
Брытанская Рада прапануе бясплатны анлайн-курс, прысвечаны брытанскай культуры і ангельскай мове.
Тэрмін дыстанцыйнага навучання складае 6 тыдняў (па 2 гадзіны на тыдзень).
Курс прызначаны для тых, хто ўжо вывучае ангельскую мову і жадае ўдасканаліць свае моўныя навыкі. Навучальны курс уключае серыю відэаролікаў па разнастайных тэмах: сусветная мова, навакольнае асяроддзе, прадпрымальніцтва, літаратура. Відэа дапаможа ўдасканаліць навыкі ўспрымання мовы на слых. Дасведчаны настаўнік звярне ўвагу на асноўныя моманты, якія дапамогуць удасканаліць валоданне вуснай і пісьмовай ангельскай.
Курс скіраваны на людзей, якія вывучалі ангельскую на ўзроўні B1 (Intermediate).
Патрабаванне да навучэнцаў - узрост ад 13-ці гадоў. Між тым бацькі могуць зарэгістраваць рахунак удзельніка курсу для дзяцей. Арганізатары вітаюць удзел і настаўнікаў ангельскай.
Каб зарэгістравацца, калі ласка, націсніце сюды. Апісанне курсу - на гэтай старонцы.
Паводле FutureLearn.com.