Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання кансультуе па праблеме размеркавання
Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) прапануе кансультацыі па пытаннях размеркавання выпускнікоў універсітэтаў у Беларусі. Адмысловыя мерапрыемствы пройдуць у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве і Мінску.
Тэмы абмеркавання:
- асновы беларускага заканадаўства ў галіне размеркавання выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў;
- прыклады і гісторыі размеркавання ў Беларусі;
- досвед працы праграмы ў 2015 і 2016 гадах. Удзельнікі атрымаюць бясплатную юрыдычную кансультацыю па неабходных пытаннях.
Мерапрыемствы пройдуць:
- 18 верасня ў Гродне, пачатак а 14-й гадзіне, анлайн-рэгістрацыя;
- 22 верасня ў Мінску, пачатак а 18-й гадзіне, анлайн-рэгістрацыя;
- 2 кастрычніка ў Брэсце;
- 16 кастрычніка ў Магілёве;
- 6 лістапада ў Гомелі;
- 13 лістапада ў Віцебску.
Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.
Паводле Aboss.by