Brain HUB: Семінар па развіцці мясцовых ініцыятыў (Гродна)
пан, 2016-09-19 12:13
8-9 кастрычніка 2016 года ў Гродне пройдзе бясплатны семінар па развіцці лакальных ініцыятыў. Арганізатар навучання - адукацыйны каворкінг-праект Brain HUB (Беларусь).
Тэмы семінару: мясцовыя супольнасці, стварэнне і здзяйсненне грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў, праца і прамоўцыя ў сацыяльных медыя.
Навучэнцы і навучэнкі здабудуць веды ў галіне менеджменту, стратэгічнага планавання, маркетынгу, грамадзянскай журналістыкі.
Удзельнікі змогуць атрымаць ментарскую падтрымку Brain HUB.
Вядоўцы семінару:
- Настасся Курыленка - менеджэрка па арганізацыі фестываляў, экспазіцый, крэатыўных праектаў;
- Ігар Кузьмініч - грамадскі актывіст (Гродна);
- Максім Жбанкоў - журналіст, культуролаг, медыяэксперт;
- Ян Сташкевіч - спецыяліст у галіне SMM, адукацыйны цэнтр "Rocket".
Анлайн-рэгістрацыя удзельнікаў ідзе па 4 кастрычніка 2016 года. Праграму семінару можна спампаваць тут.