Бізнес стажыроўка ў кампаніі Google для студэнтаў (аплачваецца)

Кампанія Google прапануе студэнтам прайсці бізнес-стажыроўку ў 2018 годзе. Стажоры і стажоркі будуць мець справу з такімі аддзеламі бізнесу: продажы і аперацыі, праца з буйнымі кліентамі, маркетынг, Google Cloud. Стажыроўка можа быць ад 6 да 10 тыдняў. Стажыроўка аплачваецца, дэдлайн 12 лістапада.

Стажоры будуць праходзіць стажыроўку ў такіх гарадах: Лагос, Нігерыя; Прага, Чэхія; Брусель, Бельгія; Вроцлаў, Польшча; Парыж, Францыя; Осла, Нарвегія; Масква, Расія; Найробі, Кенія; Афіны, Грэцыя; Варшава, Польшча; Браціслава, Славакія; Мілан,, Італія; Мюнхен, Германія; Хельсінкі, Фінляндыя; Вена, Аўстрыя; Бухарэст, Румынія; Вільнюс, Літва; Амстэрдам, Нідэрланды; Гамбург, Германія; Дубай, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты; Цюрых, Швейцарыя; Стамбул, Турцыя; Стакгольм, Швецыя; Кіеў, Украіна; Мадрыд, Іспанія; Заграб, Харватыя; Йоханнесбург, Паўднёвая Афрыка; Будапешт, Венгрыя; Лісабон, Партугалія; Капенгаген, Данія.

У залежнасці ад месца праходжання стажыроўкі і праекта дата практыкі можа быць розная для ўсіх стажораў. Заяўкі на праходжанне стажыроўкі разглядаюцца адразу, пасля іх падачы і каманда Google будзе старацца вызначыць для кожнага стажора лепшае месца для праходжання стажыроўкі грунтуючыся на рэзюмэ.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • быць залічанымі на адну з праграм бакалаўрыяту, або магістратуры і мець статус студэнта на працягу ўсёй стажыроўкі. Перавага аддаецца студэнтам, якія сканчаюць ВНУ у 2018, або у 2019 годзе;
  • абавязаны працягнуць навучанне пасля заканчэння стажыроўкі;
  • павінен мець магчымасць прайсці стажыроўку, якая доўжыцца ад 6 да 10 тыдняў.
  • мець досвед працы, ці ўжо прайсці стажыроўку ў галіне продажаў, кансультавання, маркетынгу, фінансаў, аналізу, работы з кліентамі;
  • усім, каму цікавая стажыроўка неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму на сайце Google.

Крыніца: