Бізнес-школа ІПМ: Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй (Беларусь)

Бізнес-школа Інстытута прыватызацыі і менеджменту (Беларусь) ладзіць конкурс прадпрымальніцкіх ідэй.

Конкурс ідэй і інавацыйных праектаў ладзіцца сярод прадстаўнікоў моладзевых і прадпрымальніцкіх супольнасцей, студэнтаў універсітэтаў.

У праектных групах могуць прымаць удзел як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, так і іншых краін - без абмежаванняў па ўзросце і іншых прыкметах.

Удзельнікі конкурсу маюць магчымасць супрацоўніцтва з бізнэс-супольнасцямі ЗША, Швецыі, Германіі, Польшчы, Літвы, Брытаніі. Удзел у конкурсе бясплатны. Таксама магчыма атрыманне інвестыцый пад Ваш інавацыйны праект.

Дэдлайн - 5 лютага 2016 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс - тут.

 

Крыніца: IPM.by.