Бізнес-школа «Ад ідэі да рэстарана» (Мінск)

З 23 па 26 красавіка пройдзе бізнес-школа «Ад ідэі да рэстарана», у рамках моладзевай адукацыйнай праграмы Youth Empowered, пад ментарствам заснавальніка кафэ «Шпаркi вiлкi», дастаўка страў беларускай нацыянальнай кухні, Журкевіча Аляксандра. Навучанне бясплатнае, запрашаюць слухачоў ад 18 да 29 гадоў. Трэба зарэгістравацца анлайн.

На працягу чатырох дзён слухачы атрымаюць самую важную інфармацыю для пакрокавага адкрыцця свайго рэстарана: этапы, ключавыя моманты і асаблівасці выбару канцэпцыі, памяшканні, найму персаналу. Абапіраючыся на парады прафесіяналаў, вучні і вучаніцы змогуць адкрыць уласны рэстаран з нуля.

Даведацца больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у бізнес-школе "Ад ідэі да бізнесу" можна і па тэлефонах: +375293994120, 375.297.774.120.

Крыніца: brbel.by