Бізнес-клуб стартап хаб Імагуру шукае PR-менеджера (Мінск)

Бізнес-клуб стартап хаб Імагуру шукае PR-менеджера.

У абавязкі  PR-менеджера ўваходзіць прасоўванне стартап хаба ў мясцовай і міжнароднай экасістэме, прасоўванне асобных ініцыятыў і івэнтаў стартап хаба:

1. Вядзенне сацыяльных сетак.
2. Напісанне рассылак.
3. Арганізацыя інтэрв'ю.
4. Напісанне публікацый, прэсавых рэлізаў, анонсаў.
5. Вядзенне блогаў Startup HUB Imaguru і вэбсайтаў.
6. Арганізацыя інфармацыйнага партнёрства з выданнямі і падтрымка мерапрыемстваў.
 
Падтрабаванні да кандыдытаў (-так):
1. Ангельская мова - "close to native" (амаль што на ўзроўні матчынай),  валоданне startup лексікай.
2. Выдатныя камунікацыйныя здольнасці.
3. Сістэмнасць, уважлівасць, ахайнасць.
4. Выдатнае пісьмовае і вуснае маўленне.
5. Выдатны тайм-менеджмент.
6. Адказнасць.
7. Разуменне патрэбаў стартап-супольнасці.

 Умовы  працы ў камандзе Belbiz:
• Магчымасць праявіць сябе на этапе развіцця новых брэндаў.
• Карпаратыўнае навучанне, у тым ліку ў рамках трэнінгаў Imaguru.
• Праца ў адным з лепшых бізнес-клубаў і каўворкінг цэнтраў у Беларусі.
• Удзел у лепшых бізнес-мерапрыемствах краіны.
• Магчымасць наладзіць карысныя кантакты і сувязі. 
• Выдатная каманда адзінадумцаў.
• Заробак - па выніках сумоўя.
 
Калі ласка, дасылайце свае рэзюмэ не пазней за 30 верасня 2016 года на е-мэйл: [email protected].

Крыніца: Imaguru.co