Бізнес-інтэнсіў для падлеткаў BizWay
Калі табе ад 14 да 17 гадоў і ты цікавішся бізнесам, то хутчэй за рэгіструйся на новы адукацыйны праект BizWay! BizWay - гэта бізнес-інтэнсіў, які складаецца з 6 сустрэч. Рэгіструйся анлайн да 3 ліпеня, прайдзі адбор і стань часткай яркага падарожжа па свеце бізнесу.
- Што такое стартап і якія тыпы стартапаў існуюць
- Як ацаніць знешнюю і ўнутраную сераду бізнес-праекта
- Як пралічыць манетызацыю праекта
А яшчэ навучышся генераваць ідэі бізнесаў, ператвараць іх у пітч, атрымаеш зваротную сувязь ад бізнес-супольнасці Мінска і знойдзеш мора яркіх і амбіцыйных сяброў!
Старт праграмы 6 ліпеня, і ўжо да 24 ліпеня 20 удзельнікаў і ўдзельніц змогуць прайсці шлях да распрацоўкі ўласнага бізнес-праекта, а пераможца атрымае шанец прапрацаваць сваю ідэю на гадавым курсе школы бізнесу для падлеткаў Deti-MBA ўжо ў наступным навучальным годзе!
Заняткі будуць праходзіць па аўторках і пятніцах з 11.00 да 13.30 у Альфа-хабе па адрасе г. Мінск, вул. Няміга 5, а ўрачысты гранд-фінал - у кінатэатры Silver Screen.
Удзел у курсе абсалютна бясплатны, а калі ў вас засталіся якія-небудзь пытанне, то звязвайцеся з куратарамі курсу ў Instagram @detimba або па электроннай пошце [email protected].