BISS шукае акадэмічнага дырэктара
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) шукае акадэмічнага дырэктара.
Патрабаванні да кандыдатаў/кандыдатак:
- навуковая ступень у галіне грамадскіх навук (вітаецца ступень PhD заходняга ўзору, мінімум - абароненая кандыдацкая дысертацыя);
- мінімум 5 год досведу акадэмічнай працы альбо працы ў даследчых інстытуцыях (think-tanks);
- свабоднае валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі (здольнасць пісаць навуковыя працы, рэдагаваць і перакладаць);
- веданне на экспертным узроўні беларускай тэматыкі (грамадства, эканоміка, палітыка).
У працоўныя абавязкі ўваходзіць:
- кіраўніцтва працэсамі падрыхтоўкі, планавання, каардынацыі даследчых/аналітычных праграм BISS;
- кіраўніцтва прадстаўніцтвам BISS на навуковых і экспертных пляцоўках;
- кіраўніцтва падрыхтоўкай аналітычных запісак, публіцыстычных матэрыялаў, кніг BISS;
- кіраўніцтва камандай стыпендыятаў, стажораў, удзельнікаў даследаванняў;
- планаванне сумесна з адміністрацыйным дырэктарам гадавых бюджэтаў;
- падтрымка разам з адміністрацыйным дырэктараў кантактаў і сувязей з донарскімі і партнёрскімі арганізацыямі;
- сумесны з адміністрацыйным дырэктарам пошук фінансавання і падрыхтоўка прапаноў для атрымання фінансавання;
- удзел у кіраўніцтве падрыхтоўкай мерапрыемстваў (канферэнцый, круглых сталоў, інш.);
- інш.
Заяўка на пасаду мусіць уключаць:
- поўнае акадэмічнае рэзюмэ (CV);
- матывацыйны ліст;
- сціслы план развіцця BISS (асноўныя накірункі даследаванняў, г.д.) - максімум 3 старонкі.
Кандыдатам неабходна адправіць заяўку на электронны адрас: [email protected]. Дэдлайн - 25 студзеня 2017 года. Падрабязнасці тут.
Паводле BelInstitute.eu