БІСС: Рэформа антыманапольнага заканадаўства - круглы стол (Мінск)
7 верасня 2016 года ў Мінску Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) ладзіць круглы стол і прэзентацыю даследавання "Актуальнасць рэформ, скіраваных на ўдасканаленне антыманапольнага заканадаўства і заканадаўства пра канкурэнцыю".
Удзел у абмеркаванні і дыскусіі возьмуць адвакаты, журналісты, эксперты, прадстаўнікі бізнес-саюзаў, аўдытарскіх фірм, інш.
Аўтары даследавання вывучаюць чыннікі працэсаў трансфармацыі антыманапольнага заканадаўства ў Беларусі, якія пачаліся разам з развіццём наднацыянальных нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Даследаванне прэзентуе Таццяна Ігнатоўская, сябра рады некамерцыйнага партнёрства "Спрыянне развіццю канкурэнцыі ў краінах СНД", адвакат, партнёр адвакацкага бюро "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры". Даследаванне ажыццяўлялася ў межах праекта Рэфорум, які рэалізуецца Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў.
Пачатак - а 17-й гадзіне. Удзел - па рэгістрацыі. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601, Прэс-клуб Беларусь. Мерапрыемства на Фэйсбуку.
Паводле Press-Club.by.