BISS прэзентуе даследаванне прававога рэгулявання беларускіх некамерцыйных арганізацый (Мінск)

21 верасня 2016 года BISS прэзентуе ў Прэс-Клубе Беларусь даследаванне "Мадэрнізацыя заканадаўства ў сферы прававога рэгулявання некамерцыйных арганізацый".

Аўтары даследавання распрацавалі прапановы па паляпшэнні асяроддзя для фунцыянавання некамерцыйных арганізацый у Беларусі. Эксперты даследавалі ўмовы падаткаабкладання і вядзення бухгалтарскага ўліку НКА ў Беларусі і за мяжой.

Па выніках даследавання распрацаваны парады і прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне падаткаабкладання і бухгалтарскага ўліку НКА, створана мадэль ацэнкі кошту рэформ па мадэрнізацыі заканадаўства ў гэтай галіне.

Даследаванне ажыццяўлялася суполкай экспертаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, створанай BISS у межах праекту РЭФОРУМ.

Вядоўцы сустрэчы:

  • Марыя Шклярова, кандыдатка эканамічных навук, БДЭУ;
  • Арцём Грышчанка, БДЭУ;
  • Яўген Ашмарын, БДЭУ.

Пачатак мерапрыемства - а 17-й гадзіне. Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Сустрэча пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601, Прэс-Клуб Беларусь. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

 

Даследаванне "Мадэрнізацыя заканадаўства ў сферы прававога рэгулявання некамерцыйных арганізацый" будзе таксама прэзентавана падчас Беларускага форуму "Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё", які пройдзе ў Мінску 29-30 верасня 2016 года.

 

Паводле BelInstitute.eu, Press-Club.by.