БІСС: Прэзентацыя даследавання па краінавай канкурэнтназдольнасці Беларусі (Мінск)
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСС) запрашае журналістаў і ўсіх ахвочых на прэзентацыю даследавання "Павышэнне краінавай канкурэнтназдольнасці Беларусі: што мінаюць дзяржаўныя праграмы развіцця?".
Вядоўцы прэзентацыі - эксперты Аляксей Пікулік (акадэмічны дырэктар БІСС) і Алесь Аўтушка-Сікорскі (аналітык БІСС).
Тэмы прэзентацыі:
- Чаму Беларусь не ўвайшла ў рэйтынг канкурэнтназдольнасці Сусветнага эканамічнага форуму?
- Навошта трэба паляпшэнне пазіцый у рэйтынгах краінавай канкурэнтназдольнасці?
- Якія фактары, што спрыяюць канкурэнтназдольнасці Беларусі, не ўлічваў беларускі ўрад у сваіх дзяржпраграмах? Інш.
Мерапрыемства пройдзе 3 сакавіка 2016 года ў Мінску па адрасе: вул. Веры Харужай, 3, офіс 601, Прэс-клуб. Пачатак - у 11:00.
Удзельнікі мусяць прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Прадстаўнікі прэсы могуць атрымаць на электронную пошту пост-рэліз мерапрыемства і мультымедыйныя матэрыялы (аўдыёзапіс прэзентацыі).
Крыніца: Press-Club.by.