БІСС набірае экспертаў па распрацоўцы накірункаў рэформаў (Беларусь)
сер, 2016-03-30 13:50
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСС) набірае экспертаў па распрацоўцы прыярытэтных накірункаў рэформаў. Эксперты будуць працаваць у межах праекту "РЭФОРУМ". Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя калектывы, аналітычныя цэнтры, групы экспертаў і асобна ахвочыя спецыялісты.
Эксперты будуць працаваць у наступных сферах:
- развіццё прафесійнай адукацыі ў Беларусі;
- палітыка ў адносінах да людзей з інваліднасцю ў Беларусі;
- стварэнне інфраструктуры сістэмы маніторынгу рэформаў у Беларусі.
Кандыдаты мусяць да 4 красавіка 2016 года даслаць заяўку на беларускай або рускай мове на е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 4 красавіка 2016 года.
Паводле BelInstitute.eu.