BIPART/SYMPA:Канферэнцыя па рэформе сістэмы дзяржаўнага кіравання ў Мінску

Праект BIPART і Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання (SYMPA)
запрашаюць паўдзельнічаць у канферэнцыі «У пошуках балансу: як суаднесці рэформу дзяржаўнага кіравання з выклікамі, што стаяць перад Беларуссю». У канферэнцыі будуць браць удзел дзяржаўныя службоўцы, навукоўцы, даследчыкі, а таксама прафесіяналы з бізнесу і грамадзянскай супольнасці Беларусі, Украіны і Грузіі. Дэдлайн рэгістрацыі:17.00 5 снежня 2016.

Канферэнцыя пройдзе 6 снежня 2016 г. у канферэнц-зале «Сторк» гасцініцы «Марыёт» па адрасе: пр. Пераможцаў 20
Папярэднюю праграму можна знайсці па гэтай спасылцы, зарэгістраваца можна, запоўнішы форму да 17:00 5 снежня.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, ангельская. Больш інфармацыі - тут.

Крыніца: sympa-by.eu.