BIDFF - Конкурс для танцавальных фільмаў і лічбавых інсталяцый (Бухарэст)

9-13 лістапада 2016 года ў Бухарэсце (Румынія) пройдзе Міжнародны фестываль танцавальных фільмаў BIDFF. На мерапрыемства запрашаюцца: рэжысёры, харэографы, лічбавыя мастакі і іншыя творцы. Удзельнікі конкурсу мусяць прадставіць свае танцавальныя фільмы (дакументальныя, анімацыйныя, інш.) і лічбавыя інсталяцыі. Прызавы фонд конкурсу складае 3 тыс. еўра.

Арганізатары вітаюць фільмы, зробленыя пасля 1 студзеня 2014 года, выбраным аўтарам лічбавых інсталяцый будзе забяспечана пражыванне і пакрыццё транспартных выдаткаў.

Дэдлайн - 1 верасня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Паводле CulturePartnership.eu, BIDFF.ro.