Бі-Бі-Сі: Вэбінар па відэаздымках з дапамогай смартфонаў

24 красавіка 2015 года пройдзе бясплатны вэбінар па мабільнай журналістыцы "Стварэнне прывабных відэа з дапамогай iPhone". Вядоўца вэбінару - карэспандэнт Бі-Бі-Сі па тэхналогіях Рычард Тэйлар. Пачатак вэбінару - а 20-й гадзіне (па мінскім часе). Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы Школы журналістыкі Ўніверсітэта Берклі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца на гэтай вэбстаронцы.

Паводле Ijnet.org.