Берлінская школа Soin School запрашае прыняць удзел у праграме па стварэнню сацыяльных стартапаў (Германія)
Берлінская школа Soin School запрашае маладых праектных менеджэраў, прадпрымальнікаў і актыўных грамадзян Беларусі ўзяць удзел у праграме па стварэнню сацыяльных стартапаў і развіццю міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне сацыяльных інавацый. Заяўкі прымаюцца па тэмах: устойлівае развіццё, інклюзія, адукацыю, развіццё сельскіх тэрыторый, урбаністыка, інфраструктура і чыстая энергія. Дэдлайн: 15 верасня, 22:00 (CET). Праграма праводзіцца на рускай і англійскай мовах. Удзел бясплатны.
Праграма Impact Pre-Accelerator 2017 пачынаецца 1 кастрычніка 2017 г., доўжыцца 8 тыдняў і ўключае ў сябе распрацоўку сацыяльнай бізнес-канцэпцыі па індывідуальным плане. Асноўны акцэнт робіцца на складанне бізнес-плана, даследаванні рынку, тэст прадукту/паслугі, стварэнне ўнікальнай гісторыі, складанне фінансавага плана на 12 месяцаў. Пры неабходнасці эксперты дапамогуць з падрыхтоўкай да краўдфандынгавай кампаніі. Праца праходзіць у рэжыме штотыднёвых заданняў, сустрэч або скайп-канферэнцый з настаўнікам, а таксама ў рамках воркшопаў на стартап-саміце ў Дортмундзе і шматдзённага семінара ў Берліне з 18 па 25 кастрычніка.
Пасля заканчэння праграмы ўдзельнікі прадставяць свае праекты на пітч у Impact Hub Moscow. Сярод экспертаў і настаўнікаў - вядучыя спецыялісты з Impact Hub Moscow, Odessa і Berlin, ODB Brussels, Talaka.by, BMW Foundation і вопытныя сацыяльныя прадпрымальнікі з Германіі, Расіі, Беларусі і Украіны. Лепшы праект атрымае магчымасць дадатковай фінансавай і экспертнай падтрымкі. Незалежна ад вынікаў пітч усе ўдзельнікі праграмы становяцца членамі міжнароднай сеткі сацыяльных інаватараў.
Прымаючы бок пакрывае ўсе выдаткі па ўдзеле ў семінарах, дапамагае з афармленнем Шэнгенскай візы, аплачвае пражыванне ў Германіі, а таксама (у залежнасці ад рэгіёна) пакрывае ад 50% да 100% транспартных выдаткаў. Адукацыйная праграма Soin School праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі. Дадатковая інфармацыя і формы заявак вы знойдзеце на нашым сайце - soinschool.org. Запаўненне заяўкі займае ад 30 да 60 хвілін.
Крыніца: soinschool.org