БеЛАЮ запрашае ў англамоўны лінгвістычны летнік у Польшчы

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” (БеЛАЮ), Еўрапейская Федэрацыя клубаў ЮНЕСКА запрашаюць да ўдзелу ў лінгвістычным праекце – “Мост ангельскай мовы і культуры-2017”, што адбудзецца ў Польшчы.

«Мост ангельскай мовы і культуры» – выдатная магчымасць для дзіцяці пераадолець моўны бар’ер, адпачыць, падцягнуць веды па ангельскай з дапамогай носьбітаў мовы з Сінгапура, ЗША, Кітая, Нарвегіі, Францыі ды іншых краін.  

У летні перыяд 2017 г. у Польшчы будзе арганізавана 3 міжнародныя дзіцячыя летнікі па навучанні размоўнай ангельскай.

Акрамя традыцыйнага летніка ў Пулавах, плануецца арганізаваць два пілотныя лагеры ў Лебе (на беразе Балтыйскага мора) і ў Закапанах (Карпаты).

Выкладанне ў лагерах будзе праходзіць штодзённа да абеду ў міні-групах, а таксама пасля абеду  і ўвечары ў актыўнай форме з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання з поўным пагружэннем у моўноае асяроддзе. Культурная праграма ўключае ў сябе магчымасць  навучання скалалазанню і навыкам выжывання ў дзікай прыродзе, наведванне аквапарка і арганізацыю экскурсій не толькі па Польшчы, але і ў Славенію ды Аўстрыю (у залежнасці ад абранага летніка).  
У сярэднім у адной групе – 5 чалавек, таму выкладчыкі могуць знайсці час для кожнага дзіцяці, што робіць заняткі больш эфектыўнымі. Падвысіць навыкі  валодання замежнай мовай дапамагае таксама камунікацыя з суседзямі па пакоі з розных краін свету. Гарманічнае спалучэнне розных відаў дзейнасці пераўтварае кожны дзень у летніку “Мост ангельскай мовы і культуры” ў захапляльнае падарожжа.  
Падача
Для ўдзелу неабходна перайсці па спасылцы (асобная анкета на кожны летнік, глядзіце ніжэй) і запоўніць анлайн-анкету на ўдзел да 1 траўня 2017 г. Звяртаем увагу, што арганізатары не будуць разглядаць анкеты, запоўненыя не цалкам або не карэктна.

Усе адабраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы пасля 10 траўня 2017 г. атрымаюць афіцыйныя пісьмовыя пацверджанні і запрашэнні з далейшымі інструкцыямі. Падрабязная інфармацыя і запрашэнні таксама будуць размешчаны на саце Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.  (belau.info) у раздзеле  «Анонсы».
Умовы:
•    быць сябрам БеЛАЮ. Калі Ваша дзіця пакуль не належыць да Беларускай асацыяцыі Клубаў ЮНЕСКА, дастаткова напісаць заяву;
•    вывучэнне ангельскай мовы на працягу як мінімум аднаго года;
•    аплата ўзноса за ўдзел у праекце;
•    праходжанне тэста па ангельскай мове (вынікі тэста не ўплываюць на адбор, тэст праходзяць з мэтай выяўлення ведання ўзроўню ангельскай мовы і падрыхтоўкі для вашага дзіцяці індывідуальнай праграмы) ;
•    згода бацькоў на ўдзел дзяцей ў лагеры (адсканаваны дакумент). 
Пра папярэдні праект можна прачытаць у блогу праекта за 2016 год - https://polarus2016.wordpress.com/  

Міжнародны лінгвістычны летнік «Мост ангельскай мовы і культуры» (Рэспубліка Польшча)
Калі: 24 чэрвеня-8 июля 2017 года
Узрост: 12-15 гадоў
Месца: г. Пулавы/Наленчуў, Цэнтральная Польшча.
Кошт: прыблізны кошт  у 450 еўра ўключае харчаванне, пражыванне, арганізаваны праезд на аўтобусе з Мінска ў Польшчу і назад, раздадкавыя матэрыялы, працу педагогаў, суправаджэнне беларускіх куратараў, Міжнародныя сертыфікаты пра ўдзел у праекце.
Электронную анкету можна знайсці тут

Міжнародны лінгвістычны летнік «Мост ангельскай мовы і культуры» (Балтыйскае ўзбярэжжа, Польшча)
Калі: 9-23 ліпеня 2017 года
Узрост удзельнікаў: 15-18 год
Месца правядзення: г. Леба, Балтыйскае узбярэжжа
Прыблізны кошт у 600 еўра  ўключае харчаванне, пражыванне, арганізаваны праезд на аўтобусе з Мінска ў Польшчу і назад, раздадкавыя матэрыялы, працу педагогаў, суправаджэнне беларускіх куратараў, Міжнародныя сертыфікаты пра ўдзел у праекце.
Электронную анкету можна знайсці тут

Міжнародны лінгвістычны летнік «Мост ангельскай мовы і культуры» (Карпаты,  поўдзень Польшчы)
Калі: 6-19 жніўня 2017 года
Узрост: 15-18 лет
Месца: г. Закапаны, пойдзень Польшчы, Карпаты.
Прыблізны кошт у 600 еўра  ўключае харчаванне, пражыванне, арганізаваны праезд на аўтобусе з Мінска ў Польшчу і назад, раздадкавыя матэрыялы, працу педагогаў, суправаджэнне беларускіх куратараў, Міжнародныя сертыфікаты пра ўдзел у праекце.
Электронную анкету можна знайсці тут
Па ўсіх дадатковых пытаннях звяртайцеся. калі ласка да Пакрэпы Андрэя
Tel/Viber/Telegram +375(44)5520052
E-Mail: andrei.pokrepo97@gmail.com
Крыніца: http://www.belau.info/