Беларускія сацыяльныя прадпрымальнікі запрашаюцца на відэаінтэрв'ю
сер, 2016-09-07 14:36
У межах міжнароднага праекта "Сацыяльнае прадпрымальніцтва - якасць жыцця грамадства" (Латвія, Швецыя, Беларусь) ладзіцца серыя відэаінтэрв'ю. Арганізатары шукаюць сацыяльных прадпрымальнікаў, уласнікаў бізнесу, які вырашае грамадскія праблемы.
Героі інтэрв'ю - сацыяльныя прадпрымальнікі з Швецыі, Латвіі і Беларусі. Відэа ствараецца і распаўсюджваецца ў межах сумеснага праекта па прасоўванні сацыяльнага прадпрымальніцтва.
Калі Вы сацыяльны прадпрымальнік або ведаеце такіх прадпрымальнікаў і жадаеце, каб гэты бізнес пачуў свет, лістуйце на сеціўны адрас: [email protected]. Старонка праекта на Фэйсбуку.
Паводле NGO "Youth Education Centre "FIALTA"