Беларускія фермеры могуць атрымаць 1000€ за экалагічную ініцыятыву

У Беларусі ўпершыню пройдзе нацыянальны этап міжнароднага конкурсу «Экалагічна прыязны фермер Балтыйскага рэгіёну - 2018» (Baltic Farmer of the Year Award). Вось ужо 10 гадоў гэты конкурс праводзіцца для таго, каб папулярызаваць перадавыя практыкі сельскай гаспадаркі, якія з'яўляюцца прыязнымі для Балтыйскага рэгіёну. Ёсць і яшчэ адна мэта - падтрымаць фермераў і вытворцаў, якія імкнуцца зніжаць экалагічную нагрузку. Пераможца конкурсу атрымае прыз у 1000 еўра. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 26 жніўня.

У конкурсе могуць удзельнічаць прадстаўнікі фермерскіх і іншых невялікіх сельскагаспадарчых вытворчасцей, якія знаходзяцца ў зоне вадазбору Балтыйскага мора ў Беларусі (Гродзенская, Віцебская і частка Менскай абласцей). Больш падрабязныя ўмовы ўдзелу, а таксама заяўка на конкурс даступныя па спасылцы.

Конкурс традыцыйна праводзіць Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF), аднак беларускія сяльгасвытворчасці могуць удзельнічаць у ім сёлета ўпершыню. Ініцыявалі правядзенне конкурсу ў Беларусі ўстанова «Цэнтр экалагічных рашэнняў» (Беларусь) і Кааліцыя Чыстая Балтыка (Швецыя).

"Не сакрэт, што сельская гаспадарка з'яўляецца адным з асноўных крыніц забруджвання навакольнага асяроддзя, у прыватнасці, водных рэсурсаў. Асабліва распаўсюджана забруджванне вады ўгнаеннямі з утрыманнем азоту і фосфару, што выклікае эўтрафікацыі - «красаванне» вадаёмаў, уключаючы само Балтыйскае мора. Я спадзяюся, што правядзенне гэтага конкурсу ў Беларусі стане адным з крокаў для прасоўвання і падтрымкі тых фермерскіх гаспадарак, якія надаюць увагу экалагічным пытанням у сваёй працы", - каментуе дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў.

Крыніца: ecofermer.tilda.ws