Беларускіх культурных менеджараў навучаць быць "супергероямі"
8 снежня 2014 года ў Мінску стартуе адукацыйны бясплатны праект "Школа супергерояў: Крэатыўны горад". У праграме навучання культурных менеджараў уключаны наступныя прадметы: івэнт-менеджмент, крэатыўныя індустрыі», сацыякультурнае праектаванне, маркетынг у сферы культуры. Слухачы набудуць неабходныя веды пра рэалізацыю культурных праектаў у гарадскім асяроддзі, навучацца працаваць з лакальнымі супольнасцямі, даведаюцца аб тым, як прыцягнуць сродкі спонсараў.
Кандыдаты мусяць да 21 лістапада 2014 года запоўніць заяўку на сайце. На курс навучання будуць адабраныя 42 кандыдаты. Заняткі пачнуцца 8-га снежня 2014 года. Яны будуць складацца з лекцый, працы з лакальнымі супольнасцямі, семінараў трэнінгаў. Запланаваныя чатыры майстар-класы спецыялістаў з Расіі, Украіны і г.д. З 1-га сакавіка па 30-га красавіка ўдзельнікі школы мусяць рэалізаваць свае праекты. Семь выніковых гарадскіх праектаў будуць заснаваныя на даследаваннях патрэбаў жыхароў раёнаў Мінска. У кожны з праектаў навучэнцы школы павінны будуць ўцягнуць прадстаўнікоў лакальных супольнасцяў, адміністрацыю раёнаў і бізнэс.
Паводле Generation.by.