Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА шукае кіраўніка
Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" шукае Генеральнага сакратара / Генеральную сакратарку.
Кіраўнік/кіраўніца выканаўчага органа арганізацыі будзе адказны/адказная за адміністрацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці кіруючых і кантралюючых структураў арганізацыі і рэалізацыі праграмнай дзейнасці.
Патрабаванні: веданне фінансавага менеджменту, уменне кіраваць камандай і будаваць карпаратыўную культуру, валоданне англійскай мовай, веданне "донарскіх" арганізацыяў і трэндаў беларускага "трэцяга сектара". Вітаюцца моцныя камунікатыўныя навыкі і ўменне весці перамовы, уяўленне пра механізмы рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Беларусі і веданне гісторыі яе развіцця.
На працягу месяца кандыдат/кандыдатка будзе праходзіць стажыроўку ў якасці асістэнта/асістэнткі дзеючага кіраўніка арганізацыі. Пасля завяршэння стажыроўкі паспяховы кандыдат/кандыдатка прыступіць да працоўных абавязкаў. Пачатак працы - з красавіка 2016 года.
Абавязкі кіраўніка Беларускага нацыянальнага моладзевага савета "РАДА":
- аганізацыя выканання рашэнняў Сходу прадстаўнікоў і Савета "РАДА",
- кіраванне працай Сакратарыята, забеспячэнне выканання Тактычнага плана арганізацыі, пастаянны маніторынг існуючых праектаў і праграм, вызначэнне функцыянальных абавязкаў і паўнамоцтваў супрацоўнікаў Сакратарыята, выбар супрацоўнікаў Сакратарыята,
- фарміраванне праекта гадавога бюджэта арганізацыі, пошук сродкаў на ажыцяўленне праграмнай дзейнасці, перамовы з донарскімі арганізацыямі і прадстаўленне справаздачнасці па дзейнасці арганізацыі.
Дэдлайн - 15 студзеня 2016 года. Лісты з рэзюмэ неабходна дасылаць на е-мэйл: [email protected].
Крыніца: Rada.fm.