Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» шукае каардынатар/ку адукацыйнай праграмы
сер, 2020-03-11 16:15
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» шукае каардынатара ці каардынатарку адукацыйнай праграмы для моладзевых арганізацый і ініцыятыў «Акадэмія Першых 2020»! CV з матывацыяй дасылайце да 15 сакавіка на адрас [email protected]. Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаныя на сумоўе.
Абавязкі:
- вядзенне праграмы ад запуску да справаздачнага перыяду (1,5 года);
- маніторынг праграмы падчас яе рэалізацыі;
- пастаянная камунікацыя з камандай праграмы, а таксама яе ўдзельнікамі і ўдзельніцамі;
- пошук ментараў і ментарак Акадэміі, трэнераў і трэнерак, камунікацыя с імі;
- арганізацыя асноўных мерапрыемстваў праграмы;
- падрыхтоўка справаздачы па заканчэнні праграмы.
Каго шукаюць:
- абавязковы досвед працы ў праектнай дзейнасці не менш за 2 гады, досвед працы з адукацыйнымі праграмамі вітаецца;
- веданне моладзевага сектара, асноўных арганізацый і ініцыятыў;
- гнуткасць і здольнасць хутка адаптавацца да сітуацыі;
- стрэсаўстойлівасць і soft skills для працы ў камандзе.
Крыніца: rada.fm