Беларускі калегіюм ладзіць набор на 2016-2017 год

Беларускі калегіум набірае навучэнцаў на 2016-2017 год.

Набор ажыццяўляецца па 4-х спецыялізацыях:

- "Найноўшая гісторыя";

- "Філасофія і літаратура";

- "Еўрапейская палітыка, грамадства, культура";

- "Журналістыка: пачатковы курс".

Беларускі калегіум - незалежная пляцоўка нефармальнай адукацыі. Выкладчыкамі выступаюць вядомыя ў Беларусі і па-за яе межамі інтэлектуалы, пісьменнікі, навукоўцы, журналісты, інш. Праграмы навучання не дублююць універсітэцкія. Сертыфікат калегіюма не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі, аднак навучанне тут дае ўнікальныя веды і навыкі, якія значна пашыраюць інтэлектуальны і прафесійны гарызонт.

Вітаюцца: студэнты старэйшых курсаў універсітэтаў і выпускнікі. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Апошні дзень набору - 17 кастрычніка 2016 года. Падрабязная інфармацыя тут.

 

Паводле BelCollegium.org