Беларускі калегіум ажыццяўляе набор на новы навучальны год

Беларускі калегіум запрашае на бясплатнае навучанне студэнтаў старэйшых курсаў і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. 

Бясплатныя адукацыйныя курсы арганізаваны па наступных дысцыплінах: найноўная гісторыя, філасофія і літаратура, журналістыка, палітычная тэорыя, перакладчыцкая майстэрня. Пачатак заняткаў - 27 кастрычніка 2014 года. Сертыфікат аб заканчэнні курсаў  Беларускага калегіуму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Для падачы заяўкі неабходна да 6 кастрычніка 2014 года запоўніць анлайн-анкету. Падрабязнасці ўмоў паступлення - на сайце.

Паводле generation.by