Беларускі дзіцячы хоспіс: Вакансія юрыста (Мінск)
чцв, 2016-02-18 14:07
Грамадская дабрачынная арганізацыя "Беларускі дзіцячы хоспіс" (Мінск) шукае юрыста.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- досвед працы юрыстам мінімум 5 гадоў,
- веданне ангельскай мовы і беларускага заканадаўства.
Вітаюцца: дакладнасць, адказнасць, навыкі працы над некалькімі задачамі адначасова, таварыскасць і здольнасць працаваць у камандзе, увага да дэталяў, інш.
Досвед працы ў некамерцыйнай арганізацыі ёсць перавагай.
У абавязкі юрыста ўваходзяць:
- кансультаванне сем'яў па іх правах (напісанне лістоў у дзяржаўныя органы па аказанне дапамогі ў вырашэнні праблемаў, аналіз магчымых варыянтаў развіцця падзей),
- падрыхтоўка кантрактаў і дамоў (у тым ліку знешнеэканамічных),
- прадстаўніцтва і абарона інтарэсаў арганізацыі ў органах дзяржкіравання і ўстановах,
- падрыхтоўка службовых інструкцый, калектыўных і працоўных дамоў, а таксама дамоў матэрыяльнай адказнасці,
- да т.п.
Памер заробку - 10 млн. беларускіх рублёў. Кандыдаты мусяць дасылаць рэзюмэ на е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 24 лютага 2016 года.
Крыніца: Hospice.by.