Беларускі дом правоў чалавека абвяшчае конкурс на правядзенне даследавання

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае экспертаў і даследчыя арганізацыі ўзяць удзел у конкурсе на правядзенне даследавання. Тэрмін правядзення даследавання: 3-6 месяцаў. Чакаецца, што выканаўца прыступіць да працы 15 чэрвеня 2020 года. Заяўкі прымаюцца да 31 траўня 2020 года.

Агульная інфармацыя і мэта даследавання
БДПЧ падтрымлівае праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій; займаецца міжнароднай адвакацыяй; узмацняе патэнцыял праваабарончай супольнасці, у тым ліку праз падтрымку праектаў; праводзіць адукацыйныя прагарамы па тэме правоў чалавека і прапануе падтрымку ў сферы лічбавай бяспекі.

У межах даследавання будзе:

  • прааналізаваны ўплыў БДПЧ на развіцце сектара праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС);
  • вызначана, наколькі падтрымка БДПЧ дапамагае сектару працаваць больш устойліва, якія інструменты падтрымкі эфектыўныя, а якія не, і чаму;
  • выяўленыя патрэбы праваабарончых АГС і выклікі, з якімі яны сутыкаюцца падчас сваёй дзейнасці.
     

Метадалогія даследавання:

  • праграма даследвання, змест і дызайн яго інструментаў распрацоўваюцца пераможцам конкурсу і ўзгадняюцца з БДПЧ перад пачаткам даследавання.



Чаканы вынік:

  • аналітычная справаздача на рускай ці беларускай мове, у якой прадстаўлены абагульненыя звесткі даследавання адпаведна мэтам і задачам. Справаздача павінна, акрамя іншага, уключаць кароткае рэзюмэ справаздачы, апісанне метадалогіі, аналіз і вынікі, высновы і рэкамендацыі.


Хто можа браць удзел у конкурсе:

  • даследчыя цэнтры, НДА і групы фізічных асобаў, якія займаюцца правядзеннем даследаванняў у Беларусі.


У конкурсную прапанову трэба ўключыць:

  • інфармацыю аб арганізацыі/асобах, што будуць праводзіць даследванне, разам з досведам правядзення падобных даследванняў;
  • кароткае апісанне метадалогіі даследвання і яе абгрунтаванне (чаму менавіта гэтыя метады і інструменты прапануецца выкарыстоўваць);
  • план і графік ацэнкі;
  • бюджэт ацэнкі.

 

Конкурсную прапанову на рускай або беларускай мове дасылайце на электронную пошту  [email protected] да 31 траўня (уключна) 2020 года з пазнакай “Заяўка на правядзенне даследавання”.

Каб задаць пытанне або ўдакладніць інфармацыю аб конкурсе, калі ласка, звяртайцеся па адрасе: [email protected].

Крыніца: humanrightshouse.org