Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА запрашае на стажыроўку

Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА запрашае на стажыроўку падлеткаў і моладзь ва ўзросце 16-24 год. Стажыроўкі даступныя для ўсіх - незалежна ад месца пражывання і стану здароўя.

Стажоры могуць абраць асістэнцтва наступных спецыялістаў:

- "міжнародны сакратар" (патрабуецца веданне адной ці некалькіх замежных моў, магчыма набыць досвед у сферы менеджменту міжнародных праектаў);

- "PR-менеджэр" (неабходна мець здольнасць усталёўваць кантакты з людзьмі і пісаць тэксты, ёсць магчымасць выдаваць лічбавы часопіс і асвятляць мерапрыемствы);

- "офіс-менеджэр";

- "трэнер адукацыйных праграм";

- "настаўнік дыстанцыйнага навучання" (патрабуюцца навыкі працы з тэкстам, ілюстрацыямі, відэа; ёсць магчымасць ствараць анлайн-курсы і суправаджаць навучанне);

- "спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі Рэсурснага цэнтра EDU-HUB";

- "менеджэр і карэспандэнт відэаканала All Teens Can".

Тэрмін стажыроўкі - з кастрычніка 2016 па красавік 2017 года. Прадугледжаны прафесіянальны этап стажыроўкі і самастойная праца па выбраным накірунку.

Пасля стажыроўкі некаторыя з удзельнікаў змогуць працягнуць супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА і атрымаць працу.

Набор стажораў ідзе па 10 кастрычніка 2016 года. Падрабязнасці тут. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца за менеджэркі Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА Вольгі Белановіч па тэл.: (029) 776 70 06, праз е-мэйл: [email protected].

 

Паводле BelAu.info