Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА ладзіць круглыя сталы па тэме моладзевай палітыкі ў Беларусі

Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА ладзіць серыю круглых сталоў па тэме моладзевай палітыкі ў Беларусі.

Круглыя сталы пад назвай "Моладзь на карысць грамадству!" праходзяць у Мінску, Мінскім рэгіёне і абласных цэнтрах Беларусі. Мэты - супрацоўніцтва дзяржорганаў і беларускіх моладзевых арганізацый.

Партнёры мерапрыемстваў: аддзелы ідэалагічнай працы і па справах моладзі, зарэгістраваныя дзіцячыя і моладзевыя грамадскія аб'яднанні, установы дадатковай адукацыі.

Тэмы сустрэч: планаванне працы на 2016-2017 год, дыскусія пра пашырэнне супрацоўніцтва і эфектыўнай рэалізацыі моладзевай палітыкі, агляд працы дзіцячых і моладзевых рэгіянальных грамадскіх аб'яднанняў, інш.

Графік круглых сталоў:

  • 12 кастрычніка - Гродна;
  • 13 кастрычніка - Мінскі рэгіён;
  • 18 кастрычніка - Гомель;
  • 24 кастрычніка - Брэст;
  • 26 кастрычніка - Віцебск;
  • 27 кастрычніка 2016 года - Магілёў.

Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Крыніца: BelAU.info