Беларуска-нямецкая перакладчыцкая майстэрня ў Швейцарыі

Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае ў беларуска-нямецкую майстэрню ў Швейцарыю. Майстэрня ладзіцца з 24-га па 31 кастрычніка 2016 года ў Перакладчыцкім доме Лоорэн у Вернэтсхаўзэне. Перакладчыкі літаратуры з нямецкай мовы на беларускую і з беларускай на нямецкую вынесуць на абмеркаванне свае працы.

Запрашаюцца перакладчыкі мастацкай, навукова-папулярнай літаратуры, літаратуры для дзяцей і юнацтва.

З боку ўдзельнікаў вітаюцца тэксты, якія рыхтуюцца да выдання, а таксама персанальныя праекты, якія выконваюцца "на загад душы" і яшчэ не маюць дагаворнай асновы.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на вандроўку, пражыванне, харчаванне. Набор удзельнікаў ідзе да 15 чэрвеня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, перайдзіце на гэтую старонку.

 

Паводле Goethe.de, Adukacyja.info.