Беларусь у фокусе: Міжнародны конкурс для журналістаў
4-ты конкурс "Беларусь у фокусе" адрасаваны беларускім і замежным журналістам, якія апублікавалі артыкулы пра Беларусь у замежных СМІ на працягу 2014 года.
Артыкулы могуць быць напісаныя на любую тэму, звязаную з Беларуссю. Журы конкурсу вітае працы, якія паглыбляюць веды міжнароднай супольнасці пра Беларусь і спрыяюць лепшаму разуменню працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Ангельская мова з’яўляецца асноўнай мовай конкурса, але таксама прымаюцца артыкулы, напісаныя на расійскай, нямецкай, польскай, дацкай, французскай, іспанскай і шведскай мовах.
Лепшыя артыкулы, напісаныя прафесійнымі журналістамі (з вопытам працы ад трох гадоў) атрымаюць 3 узнагароды па 500 еўра. Артыкулы пераможцаў, напісаныя журналістамі-пачаткоўцамі (з вопытам працы да трох гадоў) атрымаюць 3 узнагароды па 300 еўра. У фіналістаў будзе магчымасць прыняць удзел у 2-дзённым семінары ў Варшаве ўвесну 2015 года. Заяўка на конкурс падаецца праз анлайн-анкету. Крайні тэрмін падачы заявак - 15-га студзеня 2015 года (апоўначы). Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на эл. скрыню: [email protected]. Поўная інфармацыя пра конкурс - на афіцыйным сайце.
Паводле Belarusinfocus.info.