Беларусь у фокусе: Майстар-класы для журналістаў у Мінску

Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю і Прэс-клуб Беларусь запрашаюць беларускіх журналістаў на майстар-класы сябраў журы конкурсу "Беларусь у фокусе 2015".

Майстар-класы пройдуць у Мінску 28-29 красавіка 2016 года па адрасе: вул. Веры Харужай, 3-601, Прэс-клуб Беларусь. Удзел бясплатны.

Вядоўцы майстар-класаў:

- Джудзіт Соал - рэдактарка і кіраўнік аддзелаў New East Network брытанскага выдання The Guardian.

- Міхал Патоцкі - намеснік рэдактара польскага выдання "Dziennik Gazeta Prawna".

Удзельнікі майстар-класаў даведаюцца, як прасоўваць публіцыстычныя матэрыялы ў сацыяльных сетках, пра асаблівасці працы журналістаў у зонах канфліктаў, а таксама пазнаёмяцца з пераможцамі і ўдзельнікамі конкурсу "Беларусь у фокусе 2015".

Анлайн-рэгістрацыя на майстар-класы ідзе да 20 красавіка 2016 года. Падрабязней - тут. Мерапрыемства на Фэйсбуку.

Паводле Press-Club.by.