Беларусь і Чарнобыль. 30 год пасля катастрофы - летняя школа (Мінск, Гомель)
пят, 2016-08-12 20:16
7-21 верасня 2016 года Інстытут нямецкіх даследаванняў БДУ ладзіць у Мінску і Гомелі міжнародную летнюю школу "Беларусь і Чарнобыль: 30 год пасля катастрофы". Мэта канферэнцыі - абмеркаванне экалагічных, эканамічных, гістарычных і сацыяльных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС для Беларусі. У праграме - лекцыі і семінары беларускіх і нямецкіх экспертаў, паездка ў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, інш.
Мовы летняй школы - ангельская і нямецкая.
Удзел платны. Набор у школу ідзе да 19 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут. Даведкі па тэл.: (017) 209 59 90.
Паводле Adukacyja.info.