БДУ-Улей: Лекцыя Школы краўдфандынгу ў Мінску

22 сакавіка 2016 года ў межах Школы краўдфандынгу - сумеснага праекту факультэта сацыякультурніцкіх камунікацый Белдзяржуніверсітэта і краўдфандынгавай пляцоўкі "Улей" - пройдзе бясплатная лекцыя для студэнтаў БДУ "Карысныя сувязі дзеля вашае ідэі".

Мэта Школы краўдфандынгу - навучыць студэнтаў знаходзіць фінансаванне і рэалізоўваць разнастайныя праекты ў галіне музыкі, кіно, навукі, інфармацыйных тэхналогій, бізнесу, літаратуры і мастацтва, інш.

Навучэнцы Школы краўдфандынгу засвойваюць навыкі стварэння каманды, менеджменту праектаў, прасоўвання новых ідэй і атрымання прыбытку.

Слухачы лекцыі прааналізуюць прасоўванне новых ідэй з дапамогай інструментаў маркетынгу і даведаюцца, як ператварыць задумы ў праекты, што прыносяць даход.

На лекцыі эксперты распавядуць, якім чынам шукаць выйсце са складаных сітуацый з дапамогай карысных кантактаў падчас здзяйснення праекту.

Спікеры лекцыі:

  • Кацярынка Варэнікава - кіраўнік дэпартаменту маркетынгу МТБанк (Беларусь),
  • Надзея Ількевіч - культурніцкі менеджэр, аўтарка Школы супергерояў (Беларусь).

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Бабруйская, 5. Каб трапіць на лекцыю, неабходна да 15:00 22 сакавіка прайсці анлайн-рэгістрацыю. Падрабязнасці - тут.

 

Ulej.by.