БДЭУ: Азнаямляльная праграма ў сферы лагістыкі (Польшча, Германія)

Факультэт маркетынгу і лагістыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта запрашае студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і ўсіх ахвотных удзельнічаць у міжнароднай адукацыйнай праграме "Інфармацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне развіцця лагістыкі ў Польшчы і Германіі". Тэрмін праграмы - з 31 студзеня па 5 лютага 2016 года.

Удзельнікі наведаюць Вышэйшую школу лагістыкі ў Польшчы, порт Гамбурга, лагістычную кампанію ў Берліне.

Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты міжнароднага ўзору. Удзел платны. З праграмай можна азнаёміцца на гэтай старонцы.

 

Крыніца: Adukacyja.info