БАЖ: Трэнінгі для фатографаў-пачаткоўцаў (Мінск)
аўт, 2016-04-12 22:13
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае пачынаючых фатографаў на бясплатныя 2-дзённыя трэнінгі ў Мінску.
Трэнінгі па асновах фотажурналістыкі пройдуць 26-27 красавіка і 28-29 красавіка 2016 года.
У праграме трэнінгу - знаёмства з жанрамі фотажурналістыкі, эфектыўным выкарыстаннем лічбавай камеры альбо смартфона для стварэння візуальных гісторый.
Вядоўца трэнінгу - навержскі спецыяліст Ён-Петэр Эвенсен.
Дэдлайн - 24 красавіка 2016 года. Колькасць месцаў абмежаваная.
Каб запісацца на трэнінг, калі ласка, лістуйце (ў адвольнай форме) на электронную скрыню: journalistby@gmail.com. Падрабязнасці - тут.
Паводле BAJ.by, Adukacyja.info.