БАЖ: Курс па выкарыстанні новых медыя (Беларусь, Літва)
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на навучальны курс "Сацыяльныя сеткі - компас журналіста".
Слухачы курсу даведаюцца, як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў прасоўвання ўласных матэрыялаў СМІ ды сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі. Навучанне скіравана на распрацоўку практычнай стратэгіі працы з сацыяльнымі сеткамі для кожнага ўдзельніка.:
- прасоўванне рэдакцыйнага кантэнту праз сацыяльныя сеткі;
- стварэнне і публікацыю паспяховых пастоў у сацыяльных сетках;
- асаблівасці размяшчэння рэкламы ў сацсетках;
- мадэрацыю і развіццё актыўнасці ў супольнасцях і "пабліках";
- пастаноўку задач для SMM-спецыяліста;
- аналіз эфектыўнасці працы SMM-спецыяліста.
Выпускнікі курсу будуць ведаць:
- як карыстацца сацыяльнымі сеткамі для збору інфармацыі ды верыфікацыі фактаў,
- навошта вывучаць аўдыторыю акаўнта СМІ і групы ў сацыяльных сетках,
- якім чынам вызначыць тэмы, якія хвалююць карыстальнікаў сацыяльных сетак у Беларусі,
- аўтарскія правы ды нормы прафесійнай этыкі,
- асновы уласнай бяспекі ў сацыяльных сетках і інш.
Вядоўца курсу - медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
Заняткі пачынаюцца 23 студзеня 2016 года ў Мінску. Завершыць курс заключная сесія 19 сакавіка ў Вільнюсе.
Курс уключае 8 заняткаў беларускіх экспертаў і майстар-клас замежнага трэнера. Расклад заняткаў - з 11 да 14 гадзін па суботах.
Удзельнікі курсу будуць працаваць над сваім медыяпраектам, канцэпцыю якога яны мусяць сфармуляваць і прэзентаваць падчас навучання.
Заўяка кандыдатаў уключае:
- сціслы аповед пра сябе,
- абгрунтаванне жадання ўдзельнічаць у курсе,
- спасылкі на акаўнты ў сацыяльных сетках, а таксама ўласную адзнаку валодання тэхналогіямі працы ў сацыяльных сектах (мінінімальная адзнака 1, максімальная - 5).
Запіс на курс ажыццяўляецца да 19 студзеня 2016 года. Кандыдатам неабходна даслаць заяўку на электронную скрыню: [email protected].
Паводле BAJ.by.