Bayeux-Calvados Awards: Конкурс для ваенных карэспандэнтаў

Генеральная Рада Кальвадоса (дэпартамент у Францыі) і муніцыпалітэт горада Байё (Нармандыя, Францыя) ладзяць конкурс для ваенных журналістаў на атрыманне прэмій "Bayeux-Calvados Awards".

Узнагароды прысуджаюцца за рэпартажы пра канфліктныя сітуацыя або навіны пра падзеі, якія маюць дачыненне да барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

На конкурс прымаюцца тэлепраграмы (доўгі і кароткі хранаметраж), фота, матэрыялы друку, радыё і анлайн-выданняў.

Вітаецца ўдзел маладых аўтараў. Грашовая прэмія ў кожнай намінацыі складае 3-7 тыс. еўра.

На конкурс можна дасылаць матэрыялы, якія былі апублікаваныя альбо выйшлі ў эфір паміж 1 чэрвеня 2015 і 31 траўня 2016 года.

Дэдлайн - 6 чэрвеня 2016 года. Падрабязная інфармацыя (на французскай і ангельскай мове) - тут.

 

Паводле IJnet.org.