БАСС запускае гарачую лінію для выпускнікоў і маладых спецыялістаў па пытаннях размеркавання
сер, 2017-02-01 10:00
Праграма па размеркаванні Братэрства арганізацый студэнцкага самакіравання (БАСС) запускае гарачую лінію для выпускнікоў і маладых спецыялістаў па пытаннях размеркавання.
Гарачая лінія працуе ў такім рэжыме:
Панядзелак: з 12:00 да 15:00 +375 29 615 03 24
Аўторак: з 12:00 да 15:00 +375 44 749 81 39
Серада: з 12:00 да 15:00 +375 29 615 03 24
Чацвер: з12:00 да 15:00 +375 44 749 81 39
Арганізатары просяць звярнуць увагу на наступную інфармацыю:
- у розныя тыдні працуюць розныя кансультанты, у якіх адрозніваюцца нумары тэлефонаў, калі ласка, памятайце пра гэта;
- кансультацыі па-за часовымі рамкамі, пазначанымі вышэй, не парводзяцца;
- у выпадку неабходнасці ўдакладнення заканадаўства або, калі ваша праблема занадта ёмістая, для яе вырашэння кансультант можа папрасіць вас даць яму (ёй) час на пошук адказа.
Працягвае дзейнічаць анлайн-кансультацыя БАСС па пытаннях размеркавання выпускнікоў для маладых спецыялістаў. Па тэлефоне гарачай лініі і па анлайн кансультацыю можна звяртацца ўсім ахвотным і атрымаць дапамогу абсалютна бясплатна.
Група ў ВКонтакте
Блог пра размеркаванне
Крыніца: aboss.by