БАСС: Юрыдычныя кансультацыі па размеркаванні студэнтаў у Беларусі

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) ладзіць 18 красавіка 2016 года ў Мінску юрыдычныя кансультацыі па тэме размеркавання выпускнікоў беларускіх універсітэтаў.

На сустрэчу запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў і маладыя спецыялісты. Удзельнікі абмяркуюць пытанні "адпрацоўкі" выпускнікоў і інш.

Пачатак сустрэчы - а 18-й гадзіне. Удзел платны (унёсак удзельніка - 50 тыс. бел. рублёў - часткова пакрывае кошт арэнды памяшкання і кава-паўзы).

Падрабязнасці - тут.

Даведкі па тэл.: (029) 842 91 53 (каардынатарка Настасся Малікава), (029) 615 03 24 (кансультантка Крысціна Мурашова).

 

Паводле ABoss.by.